З 3 жніўня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» павялічыць частату палётаў па маршруце Мінск — Санкт-Пецярбург з пяці да шасці разоў на тыдзень,

паведаміў намеснік дырэктара кампаніі Ігар Чаргінец.

Рэйсы будуць выконвацца штодзённа, апрача суботы, на самалёце канадскай вытворчасці CRJ-100/200 з абслугоўваннем у бізнес- і эканамкласах. Час палёту — 90 хвілін.

Кошт пералёту ў адзін бок складае ад 90 еўра (без уліку збораў аэрапортаў), пры падарожжы «туды-назад» тарыф складзе ад 150 еўра.

Апрача таго, Чаргінец паведаміў, што зімой плануецца павялічыць частату палётаў у Санкт-Пецярбург да сямі разоў на тыдзень.

У авіякампаніі зазначылі, што частата палётаў, якія выконвае «Белавія», дазваляе транзітным пасажырам падарожнічаць з Санкт-Пецярбурга цераз Мінск у Лондан, Мілан, Тэль-Авіў, Рым, Варшаву, Прагу, Рыгу, Стакгольм, Тэгеран, Ерэван, Баку і Тбілісі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?