Арбітражны суд Масквы зарэгістраваў заяву ТАА «Хоум бас Сток» аб неплацежаздольнасці авіякампаніі «Атлант-Саюз». Тыдзень таму гэтае ж ТАА падало пазоў аб спагнанні з «Атлант-Саюза» $288 тысяч.

Раней паведамлялася, што

запазычанасць авіяперавозчыка, які належыць ураду Масквы, складае $390 мільёнаў. У сакавіку 2010 г. мэрыя вырашыла пагасіць даўгі кампаніі, узяўшы для гэтага сродкі з бюджэту горада.

У 2009 годзе Масква мела намер стварыць канкурэнта «Аэрафлоту», сфармаваўшы холдынг «Росавія» на базе «Атлант-Саюза» і актываў дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі». Аднак будучыя партнёры не дамовіліся, а авіяцыйныя актывы «Растэхналогій», па рашэнні ўрада, павінны быць перададзены «Аэрафлоту».

У пачатку 2010 года паведамлялася, што ўрад сталіцы прыняло рашэнне перайменаваць «Атлант-Саюз» у «Маскву». У перспектыве перавозчык павінен увайсці ў тройку найбуйнейшых авіяперавозчыкаў Расіі. Пасажырапаток «Атлант-Саюза», па планах чыноўнікаў, праз пяць гадоў павінен павялічыцца да 8 мільёнаў чалавек. У 2009 годзе паслугамі «Атлант-Саюза» скарысталіся толькі 970.000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?