Эўрапейскі Зьвяз афіцыйна зацьвердзіў новыя санкцыі супраць Ірану. Гэта адбылося сёньня на нарадзе міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі. Раней увядзеньня санкцыяў было ўхваленае лідэрамі краінаў Эўразьвязу.

Новыя захады супраць Ірану аналягічныя тым, якія нядаўна ўвялі ЗША. Яны прадугледжваюць шэраг фінансава-эканамічных абмежаваньняў для асобаў і арганізацыяў, зьвязаных зь іранскай ядзернай праграмай. Акрамя таго, у чэрвені супраць Ірану былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі, ухваленыя Радай бясьпекі ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?