Пры будаўніцтве гарадоў-спадарожнікаў Мінска вёскі зносіцца ці адсяляцца не будуць. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення горадабудаўніцтва Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Сяргей Казлоўскі, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Нашай нівы».

Па ягоных словах, ніводны з існуючых населеных пунктаў не пацерпіць. «Больш за тое,

напрыклад, вёска Залужжа ў Смалявіцкім раёне, знаходзіцца вельмі блізка ад мяркуемага будаўніцтва. Але для вёскі гэта будзе толькі плюсам, бо будзе створана адпаведная інфраструктура і магчымасць карыстацца ёй», —
заявіў чыноўнік Мінгарвыканкама.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?