Больш як дзвесце прадстаўнікоў гістарычных рыцарскіх клубаў Беларусі сталі ўдзельнікамі «Рыцарскага фэсту-2010», які прайшоў 24–25 ліпеня ў Мсціславе.

Перад святам.

Перад святам.

Выступае «Стары Ольса».

Выступае «Стары Ольса».

Традыцыйнае свята сярэднявечнай культуры сёлета было прымеркаваны да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Асноўныя дзеянні фестывалю праходзілі ў гістарычным цэнтры Мсціслава — на Замкавай гары, у комплексе езуіцкага калегіума. Члены рыцарскіх клубаў з Мінска, Магілёва, Барысава, Віцебска, Рэчыцы і Гомеля прадэманстравалі прысутным сваё ўменне біцца на мячах і страляць з лука.

Упершыню ў рамках фестывалю была арганізавана дэгустацыя малочных прадуктаў мясцовай вытворчасці і прадукцыі Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода. Усе, хто жадаў пакаштаваць малочныя і спіртныя напоі, маглі гэта зрабіць у спецыяльна абуладкаваных сутарэнных памяшканнях калегіума.

Паводле водгукаў гледачоў, самымі яркімі момантамі фестывалю сталі сярэднявечная дыскатэка і канцэрт з удзелам ансамбляў старадаўняй музыкі «Стары Ольса» і «Яварыны».

«Рыцарскі фэст» праводзіўся ў Мсціславе ўжо ў трэці раз. Яго арганізатары — Магілёўскі аблвыканкам і Мсціслаўскі райвыканкам — спадзяюцца, што ў наступным годзе фестываль набудзе статус рэспубліканскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?