Сытуацыя з уборкай бульбы нагадвае нядаўняе змаганьне за збожжавыя: канчатковы тэрмін уборкі перанесены яшчэ на 10 дзён. Зьмянілася і заплянаваная лічба вераемнага ўраджаю, што маюць сабраць у гаспадарках, – гэтым разам не мільён, а 820 тыс. тонаў.

Пра гэта паведаміла кіраўнічка аддзелу вытворчасьці, перапрацоўкі і гандлю плодаагародніннай прадукцыяй Мінсельгасхарчу Тацяна Карбановіч. Яшчэ тыдзень таму яна паведаміла прэсу пра пастаўленую міністэрствам задачу скончыць уборку другога хлеба да 5 кастрычніка, а таксама пра пляны сабраць ня менш за мільён тонаў бульбы. Пра прычыны пераносу канчатковага тэрміну ўборкі не паведамляецца, аднак выказваецца заклапочанасьць надвор’ем, што пачынае псавацца.

На дадзены момант сабрана 27,7 тыс. га, што складае 59,5% ад агульнай плошчы. Накапана 479 тыс. тон бульбы, сярэдняя ураджайнасьць складае 173 ц/га.

Каб цалкам загрузіць магутнасьці айчынных перапрацоўчых прадпрыемстваў і выключыць імпарт крухмалу Мінсельгасхарчам, заплянавана пастаўка на крухмалапатачныя заводы 189 тыс. тон бульбы. Чакаецца, што сельгаспрадпрыемствы і насельніцтва паставяць на гэтыя мэты 145 і 105 тыс. тон бульбы адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?