29 верасьня Міколу Астрэйку накіравалі адбываць пакараньне ў шклоўскую калёнію ўзмоцненага рэжыму.

Пра гэта маці палітвязьня Яўгенію Астрэйка паведамілі ў СІЗА. У шклоўскай калёніі існуе атрад для тых, хто мае адбываць пакараньне ва ўмовах звычайнага рэжыму. У ім, вераемна, і будзе знаходзіцца М.Астрэйка, якому суд Цэнтральнага раёну прысудзіў найбольшы тэрмін зьняволеньня з усіх асуджаных у справе «Партнэрства» – 2 гады. У шклоўскай калёніі адбывае пакараньне былы дырэктар Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?