![]() |
На працягу аднаго тыдня газета «Наша Ніва» атрымала два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі. У загалоўках артыкулаў, у якіх былі знойдзеныя «парушэнні», фігуруе «Хросны бацька». Абодва папярэджанні непасрэдна тычацца нумару «НН», які чытачы па ўсёй краіне не знайшлі ў кіёсках «Белсаюздруку».
У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, Мінінфармацыі вінаваціць газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Падставай для абвінавачання стаў загаловак «Хросны бацька сканфіскаваў» («НН» № 26). «Паводле артыкула 244 Грамадзянскага кодэкса РБ канфіскацыяй з’яўляецца безвыплатнае выманне маёмасці ва ўласніка ў выглядзе санкцыі за здзейсненае злачынства ці іншае правапарушэнне», — адзначае Мінінфармацыі. Далей прадстаўнікі міністэрства спасылаюцца на інфармацыю РУП «Белсаюздрук» аб тым, што наклад «НН» № 25 ад 7 ліпеня 2010 г. «быў накіраваны для рэалізацыі ў гандлёвыя аб’екты прадпрыемства». Адпаведна, лічыць Мінінфармацыі, «канфіскацыя выдання не ажыццяўлялася».
Інфармацыя, змешчаная ў артыкуле «Хросны бацька сканфіскаваў», як адзначаецца ў лісце за подпісам міністра Алега Праляскоўскага, «можа нанесці шкоду ў тым ліку і дзяржаўным інтарэсам, паколькі скажае практыку ўзаемадзеяння дзяржавы з сродкамі масавай інфармацыі».
Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, тычыцца артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька», змешчанага ў «НН» № 25. «Згодна інфармацыі грамадскага аб’яднання „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“ актывістамі згаданага аб’яднання 6 ліпеня ў г. Мінску была зладжаная акцыя, зместам якой не з’яўлялася рэклама згаданага фільма», — адзначаецца ў лісце. Адпаведна, лічаць у Мінінфармацыі, «апублікаваная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і ганьбіць рэпутацыю дадзенай юрыдычнай асобы».
Папярэдні раз «Наша Ніва» атрымлівала папярэджанне ў лістападзе 2009 года. Тады газету звінавацілі ў публікацыі неправераных звестак пра эпідэмію грыпу.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |









Пан Ляскоўскі землю рые,
каб "хозяін" мякка ўпаў.
"Нашу Ніву" ён закрые.
Ён бы тут парасстраляў
кожнага з нас на паўслове,
сказаным на роднай мове.
Першае было за свінны грып і гэтыя два.
Грунтоўныя вывады пра ўвесь "вред" і яго прававая і гістарычная ацэнка яшчэ наперадзе. Галоўнае, каб потым сённяшнія міністры-маралісты не збеглі ад адказнай дыскусіі з дэмакратычным грамадствам.
Дык хто даў каманду не прадаваць газету, калі тыраж "был направлен для реалізаціі"?
То бок, Міністэрства інфармацыі свае “заўвагі” да “Нашай Нівы” высмактала з пальца.
Усё ж адпавядае рэчаіснасці. Доказ:
Согласно абзацу 7 статьи 2 закона РБ "О рекламе"
Рекламой является информация об объекте рекламирования
(Канал НТВ, сходится),
распространяемая в любой форме
(в виде клоунады БРСМистов, сходится)
с помощью любых средств
(мусор, крики, наклейки - все это использовали БРСМисты, сходится),
предназначенная для неопределенного круга лиц-потребителей рекламы,
(сходится)
направленная на привлечение внимания к объекту рекламирования,
(действительно, БРСМ привлек большое внимание к фильму про батьку, сходится)
формирование или поддержание интереса к нему и (или) его продвижение на рынке
(всем интересно, что будет дальше, все следят за развитием событий, сходится)
Вось толькi сапраўды слова: канфiскацыя мо' трэ'б было пiсаць ў двухкосьсi. Але, я так разумею, аўтар не iмкнуўся ўвесьцi ў зман чытача а мела месца звычайная простая памылка i ня больш таго; так што журналiсьцкая этыка цi рэпутацыя газеты анiяк не была закранута. У гэтай сiтуацыi адказнасьць не павiнна несьцi газета а аўтар, ды й толькi ў тым выпадку калi адмовiцца пiсаць прадпiсанае "аправярджэньне" (менавiта: "аправярджэньне", раз да зьместу артыкула няма нiўкога прэтэнзiй, калi хто не разумее:).
P.S.
Тыя небаракi што вывучаюць зьмест напiсанага толькi па загалоўках павiнны мо' выклiкаць спачуваньне, але толькi да тай пары - пакуль не пачынаюць ствараць праблемы (дыктаваць ўмовы цi камандваць) па прачытанаму другiм. У супрацьлеглым жа выпадку, або тых [н.] павiнны чакаць сьпецыялiзаваныя мед'ўстановы, пажадана зачыненага тыпу, пакуль не апрытомняць хоць крыху або будучыня прадказальна безальтэрнатыўна.
P.P.S. ;)
"Раз пайшла такая пьянка", мяркую, газеты будуць зачыняць зь-за iх назвы? Ну сапраўды: "Беларусь сегодня - Советская Белоруссия" - поўная ж лажа i непарадак. ;)
Тое што большасьць сутыкнуўшыхся зь актывiстамi нават i нi чулi пра такое кiно безумоўна факт бязсьпрэчны. А тут яшчэ i на расiйскiм канале ды й што кiно супраць!.. Маўляў, трэба глядзець!!!
Толькi вось чаму другая частка засталася па-за iх пiльнай ўвагай, яна: харошая i яе пакажуць па БТ або эфект ад акцыi атрымаўся да нечаканасьцi зусiм супрацьлеглы? Мабыць вельмi цяжка пратэставаць супраць таго чаго не было тут, дык едзьце ў Расiю прыпынкi абс...
Але больш мяне зьдзiўляе маразм тых што здольны "дакалупацца" да загалоўка артыкула, якi толькi ўяўна можа зьяўляецца кампiляцыяй усяго артыкула i або нясе кароткi сэнс артыкула або проста складаецца са слоў уваходзячых у артыкул, ды й то не заўсёды, а па сутнасьцi ён - зьяўляецца рэкламным слоганам, заманухай. "Да зьместа артыкула прэтэньзiй няма? Ну i добра." (Хто б i мог прэд'яўляць прэтэнзii да газеты дык гэта самi чытачы - адмовай набываць наступныя нумары. I толькi.) А калi б назва ўяўлала сабой нейкую лiчбу альбо абракадабру якую - нават уявiць жудасна куды б магла прывесьцi ну дужа буйная iх фантазiя.
А вось перад чытачамi НН~ прыйдзецца-такi павiнiцца па аднаму зь эпiзодаў, па ўсёй верагоднасьцi - i пiсаць аправярджэньне кшталту: памылiлiся, не было канфiскацыi накладу але незаконная скупка. Незаконная, зь парушэньнем арт. арт. 190, п. 2(,3,4) 209, 210, 383, 424-428 КК; ня меньш. [Iснуючая праблематыка дазваляе зьвярнуцца ў пракуратуру зь патрабаваньнем правядзеньня правер(ак)кi па фактам упамянутым у пералiчаных артыкулах, як мiнiмум. Нарыклад, парушэньня роўнапраўя ў набыццi чытачамi нумара газеты, цi перавышэньня (невыкананьня) службовых поўнамоцтваў, стварэньнi незаконных прывiлей, махлярства...]
;) Дажылiся; "Залатая жылка" для "апазiцыйнай" прэсы: друкуй газеты шматмiльлённымi тыражамi толькi зь адзiным артыкулам i яны будуць "разкупляцца{" што гарачыя пiражкi... на "патрэбу" чыноўнiкам.