Каб пазбегнуць лішняга церця ў адносінах.

Шмаравідла. Яно заўсёды ў цені іншых сэкс-прыстасаванняў і дапаможных сродкаў для любошчаў. Яно не ўваходзіць у спіс першай сэксуальнай неабходнасці разам з кантрацэптывамі. І дарэмна. Гэты аксэсуар здольны апгрэйдзіць вашыя полавыя стасункі і выручыць вас у самых нявыкрутных выпадках. Усё пра гель-змазку.

1. Шмаравідла — наша ўсё. Яно пасуе для ўсіх відаў сэксуальных забаваў. А яшчэ дзеля большай далікатнасці адчуванняў варта нашмараваць цела падчас сэксуальнага масажу.

2. Штучнае шмаравідла — таксама шмаравідла. Месячніца, прыгнечанасць, прыём лекаў супраць алергіі — усё гэта можа паўплываць на адсутнасць вадкасці ў похве. Бутэлечка са шмаравідлам можа хутка і лёгка даць рады цяжкасцям, звязаным з гэтымі злыбедамі.

3. Не — алейнаму шмаравідлу! Не карыстайцеся самаробнымі шмаравідламі і шмаравідламі, зробленымі на алейнай аснове. Алейныя складнікі могуць пашкодзіць прэзерватыў. Самаробныя вырабы часам могуць памяняць узровень кіслотнасці ў похве і паспрыяць гадаванню шкодных бактэрыяў. Усё гэта прыводзіць да непажаданых запаленняў. Паслугуйцеся сродкамі, распрацаванымі адмыслова для любошчаў.

4. Лепей за ўсё — шмаравідла на вадзяной і сіліконавай аснове. Шмаравідла ж на алейнай аснове прыдатнае толькі для мужчынскай мастурбацыі.

Шмаравідла на воднай аснове змяшчае гліцэрын, якая прымушае змазку не выпарацца. Дарэчы, галівудскія акторы часцяком карыстаюцца штучнымі слязьмі з гліцэрынам. Важна дадаць, што некаторыя жанчыны могуць быць адчувальнымі да гэтага рэчыва. Калі ваша шмаравідла на гліцэрыне, дык не варта на падсохлае шмаравідла ліць новы слой — дастаткова дадаць крыху вады, і слізкасць з’явіцца зноў.

Шмаравідла на сіліконавай аснове — доўгатрывалае і найлепшае для выкарыстання разам з прэзерватывам.

Сілікон не ўсмоктваецца скурай, а застаецца на ёй слоем ды не сохне. Што ж рабіць, калі мы не хочам быць больш слізкімі? Змываем такое шмаравідла гарачай вадою ці выціраем вільготнай анучай. Варта памятаць, што ў похве шмаравідла можа застацца надоўга. Гэта прычына нежадання некаторых жанчын карыстацца шмаравідлам на аснове сілікону.

Яшчэ адна праблема сіліконавага шмаравідла. Яно не пасуе для гульняў з цацкамі, зробленымі з сілікону. Хімічныя рэакцыі паміж паверхняй цацкі і шмаравідлам могуць сапсаваць сэкс-цацку, і яна страціць свае перавагі.

5. Хопіць пяяць хвалу шмаравідлу! Калі-нікалі сустракаюцца людзі, якія маюць алергію нават на самы якасны прадукт. Таму падчас карыстання варта зважаць на адчувальнасць і рэакцыю арганізму.

П. С. Шмаравідла — дарагое. 150-мілілітровая бутэлечка каштуе як найменей 20 тыс.

П.П. С. Слова «шмаравідла» паходзіць ад дзеяслова «шмараваць», тое самае што і «мазаць», «змазваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?