Магчымасць прыезду ў Сірыю беларускіх трэнераў і спартсменаў для перадачы вопыту абмеркавана ў Міністэрстве спорту і турызму на сустрэчы міністра Алега Качана і ўладальніка сірыйскага баскетбольнага клуба «Джыда» (Сірыя) Хані Азуза, які з’яўляецца таксама прэзідэнтам экспартнай асацыяцыі Сірыі.
Мерапрыемства прайшло ў межах візіту ў Беларусь прэзідэнта Сірыі Башара Асада.
Сірыйская дэлегацыя зацікаўлена ў беларускіх спецыялістаў па баскетболе, футболе і вялікім тэнісе, паведамляе
Качан заявіў, што не бачыць перашкод для такой формы супрацоўніцтва. Кіраўнік Мінспорту прапанаваў рыхтаваць сірыйскіх спартсменаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, а сірыйскім спецыялістам, якія ўжо маюць пэўныя навыкі, — прайсці перападрыхтоўку ў Вышэйшай школе трэнераў.
Бакі дамовіліся аб візіце беларускіх спецыялістаў у Сірыю для больш дэталёвага вывучэння магчымых форм супрацоўніцтва ў канцы жніўня гэтага года.
У завяршэнне візіту дэлегацыя наведала
Беларускія спецыялісты раней працавалі ў Сірыі, у тым ліку футбольныя трэнеры Анатоль Байдачны і Юрый Курненін.