Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку наведаць Сырыю з афіцыйным візытам.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэклярацыі двух прэзыдэнтаў. Тэрміны візыту будуць узгодненыя па дыпканалах.

Б.Асад наведаў Беларусь зь першым афіцыйным візытам 26–27 ліпеня. А. Лукашэнка двойчы бываў у Сырыі — у 1998 і 2003 гадах. Першы раз ён сустракаўся яшчэ з бацькам Башара Асада Хафэзам, які кіраваў Сырыяй 30 гадоў, аж да сьмерці ў 2000-м годзе, і здолеў перадаць уладу сыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?