Сямёра ксяндзоў з Польшчы, якія выконваюць службы ў Гарадзенскай дыяцэзыі, не атрымалі згоды на працяг працы ў наступным годзе – праінфармаваў спраўнік біскупскай курыі ў Горадні, ксёндз Антоні Грэмза. Дазволу не атрымалі таксама пяць польскіх законьніц.

«Ксяндзы яшчэ працуюць у сваіх парафіях да канца году. Аднак прыйшоў негатыўны адказ на пададзеную ў чэрвені просьбу аб працягу дазволаў на наступны год. Курыя падала скаргу ў гэтай справе ў камітэт па справах рэлігіяў і справаў нацыяльных мяньшыняў, што выдае тыя дазволы. Чакаем адказу», – кажа ксёндз Грэмза.

У нядзелю ў касьцёлах на Гарадзеншчыне быў зачытаны ліст Гарадзенскага біскупа а. Аляксандра Кашкевіча з заклікам да малітвы ў справе законьніцаў польскіх і ксяндзоў, якія не атрымалі згоды на далейшую працу. Вернікі зьбіраюць подпісы пад лістом дапамогі ім. Паводле словаў айца Антонія Грэмзы ў Гарадзенскай дыяцэзыі, дзе цяпер блізу 170 парафіяў, служыць амаль 70 ксяндзоў з Польшчы.

Сярод 354 каталіцкіх сьвятароў ў Беларусі, 170 – гэта замежнікі, у большасьці палякі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?