Вячаслава Сіўчыка, Касю Давыдзік, Міколу Дземідзенку і Андрэя Кіма, затрыманых 27 ліпеня на плошчы Якуба Коласа, адпусцілі. Судовае разбіральніцтва перанесенае на 5 жніўня.
Сябры затрыманых чакалі ля суда ад 9-й раніцы.
Выводзяць Вячаслава Сіўчыка.
Кася Давыдзік упершыню трапіла на Акрэсціна.
Андрэй Кім пасля суда.
Мікола Дземідзенка.
У сераду ад
Аб 11.40 іх прывезлі ў суд. Непадалёк ад будынка стаялі тры аўтобусы з спецназам, навокал знаходзілася нязвыклая для падобных працэсаў колькасць міліцыянтаў. Многія з прысутных меркавалі, што справа для падсудных скончыцца як мінімум «суткамі».
Затрыманых грамадскіх актывістаў, якія 27 ліпеня, з нагоды Дня незалежнасці, паспрабавалі ўскласці кветкі да помніка Якубу Коласу, традыцыйна вінавацілі па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэксу (нецэнзурная лаянка). А 13.00 пачаліся слуханні. Суддзя Аксана Ралява займалася справамі Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка. Касю Давыдзік і Мікалая Дземідзенку судзіла Іна Ляўкова. Суд Кіма быў закрыты, нават яго маці не пусцілі.
У будынку суда ўвесь час прысутнічалі начальнік апорнага пункта Савецкага раёна Дзмітры Валынцаў разам з намеснікам начальніка РУУС Савецкага раёна Максімам Свірыдам, што кіравалі затрыманнямі 27 ліпеня.
Яны заявілі ў судзе, што сведкаў нецэнзурнай лаянкі пакуль прадставіць не могуць.
Гэтыя і іншыя затрыманні апошняга часу праваабаронцы звязваюць з запалохваннем напярэдадні выбараў.