Пра гэта заявіла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва на прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 ліпеня.

Пры гэтым яна зазначыла, што існуюць толькі два спосабы павысіць узровень пенсійнага забеспячэння насельніцтва — гэта павышэнне пенсійнага ўзросту і павелічэнне ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. «Іншага спосабу павысіць узровень пенсійнага забеспячэння ў свеце не прыдумана», — падкрэсліла Каралёва.

Намеснік міністра паведаміла, што цяперашні аб’ём сродкаў, сканцэнтраваных у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва, дазваляе лёгка павысіць узровень выплаты пенсій з 1 жніўня (указ аб павышэнні 1 жніўня памеру ўсіх відаў працоўных пенсій на 12,5% падпісаны прэзідэнтам 21 ліпеня).

«Запас фонду дастаткова трывалы, мы не занепакоены павелічэннем аб’ёму выплат. Больш за тое, запазычанасць па выплаце страхавых узносаў за шэсць месяцаў гэтага года знізілася больш як на 10 млрд. рублёў», — заявіла Каралёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?