Прадпрымальнікі ГЦ "Свет моды" ТАА "Гандлёвы дом "Ждановічы" дабіліся зніжэння ставак арэнднай платы на 15—26%. У цэлым арэндная плата знізілася на 300—530 тысяч рублёў у месяц,

паведаміў БелаПАН старшыня РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.

Нагадаем, 3 мая РГА "Перспектыва" звярнулася ў Камітэт дзяржкантролю з просьбай узяць пад кантроль пытанні ўстанаўлення арэнднай платы ГЦ "Свет моды" ГД "Ждановічы". У сваім лісце грамадскае аб'яднанне звярнула ўвагу КДК на тое, што арандадаўца не выкарыстаў права ўстанаўлення паніжальных каэфіцыентаў да арэнднай платы ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 518. Замест гэтага прадпрымальнікаў без тлумачэнняў паставілі перад фактам чарговага павышэння ставак арэнднай платы.

У прыватнасці, у гандлёвым комплексе "Свет моды 2", "Свет моды 3" (1-ы паверх) павышэнне арэнднай платы ў сакавіку ў параўнанні з лютым склала 12% (у сярэднім 250 тыс. рублёў у разліку на адзін павільён). За студзень—сакавік у гандлёвым комплексе "Свет моды 5" (1-ы паверх) агульнае павышэнне арэнднай платы склала больш як 25% (410 тыс. рублёў у разліку на адзін павільён).

"Мы задаволены тым, што наш зварот прынёс вынік, — паведаміў БелаПАН Шумчанка. — На самой справе такія рэчы адбываюцца рэдка. Гэта хутчэй выключэнне з правілаў. Разам з тым гэта характэрны прыклад, які пацвярджае, што пры наяўнасці праблем прадпрымальнікі не павінны маўчаць, а павінны змагацца за свае правы".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?