Шаноўныя сябры. Улiчваючы вялiкую цiкавасьць да праграмы "Выходныя ў Польшчы", якая была анансаваная ў адным з апошнiх выпускаў рассылкi dzedzich-news, падаем больш падрабязную iнфармацыю i анкету-заяўку на ўдзел. Запоўненую анкету трэба дасылаць на адрас [email protected] (для асоб зь Берасьцейскай вобласьцi. Для асоб зь iншых рэгiёнаў: зьвярнiцеся за кантактам на адрас [email protected]).
Паведамляем таксама, што ўдзельнiчаць у праграме i дасылаць заяўкi могуць асобы, якiя "маюць iнтарэс да актыўнага ўдзелу ў грамадзкiм жыцьцi", то бок прымаюць удзел у дзейнасьцi грамадзкiх арганiзацый, палiтычных партый цi ў кампанii "За свабоду", альбо асобы, якiя маюць жаданьне далучыцца да такой дзейнасьцi.
Гэты праект прызначаны для людзей, якiя:
1. Маюць 18–28 гадоў.
2. Раней не былi ў Польшчы альбо былi, але нядоўгi час.
Праект прадугледжвае дзесяць трохдзённых вiзытаў у Польшчу для груп з 22–25 маладых людзей зь Беларусi ва ўзросьце 18–28 гадоў. Усяго ў праграме на працягу 2006 г. возьмуць удзел 220–250 чалавек.
Праграма «Выходныя ў Польшчы»:
Пятнiца:
Удзельнiкi праграмы прыяжджаюць да Варшавы ранiцай цягнiком зь Менску (Берасьцейцы падсаджваюцца на цягнiк у Берасьцi). Разам з валянтэрам праекту, якi сустракае iх на вакзале, яны едуць да месца жыхарства (студэнцкi iнтэрнат). Пасьля сьняданку пачынаецца сэмiнар, якi працягваецца цэлы дзень зь перапынкам на абед (паводле схемы 4 гадзiны + 1 гадзiна + 4 гадзiны).
Пасьля сканчэньня сэмiнару ўдзельнiкi праграмы ў суправаджэньнi валянтэраў маюць, залежна ад напрамку праграмы «Выходныя ў Польшчы», сустрэчы з польскiмi студэнтамi цi беларускiмi студэнтамi-стыпэндыятамi праграмы iмя К.Калiноўскага, якiя ўжо некалькi месяцаў навучаюцца ў Польшчы.
Субота:
Дзень пачынаецца з сэмiнару а 9 гадзiне з такiм самым раскладам (4+1+4).
Пасьля сэмiнару ўдзельнiкi маюць вольны час – у iхнiм распараджэньнi 2 валянтэры, якiя ведаюць горад.
Нядзеля:
Пачатак заняткаў а 9-й гадзiне. Традыцыйна нядзеля – гэта дзень практыкi, таму праца сканчаецца раней. Падчас практычных заняткаў будзе выкарыстоўвацца досьвед, якi быў набыты цягам двух папярэднiх дзён.
Па сканчэньнi заняткаў адбудзецца падагульняючая сустрэча-дыскусiя на тэму эфэктыўнасцi праграмы i магчымых прапановаў дзеля паляпшэньня праекту, а таксама ўручэньне дыплёмаў аб удзеле ў праграме. Пасьля гэтага ўдзельнiкi вяртаюцца да iнтэрнату i потым едуць да вакзалу, адкуль ад’яжджаюць начным цягнiком да Менску.
Тыя, хто жадае ўзяць удзел у праграме, маюць на выбар 4 тэмы «Выходных»:
1. «Дэмакратыя ў Польшчы – шанцы i небясьпекi».
2. «Мэдыi ў дэмакратыi вольнага рынку – навошта чацьвертая ўлада?»
3. «Што грамадзянiн можа рабiць сам, а што i як для яго робiць улада? Гэта значыць: альфабэт НДА i публiчнай адмiнiстрацыi».
4. «Актыўныя групы грамадзян – самы эфэктыўны рухавiк дзяржавы».
Праграмма забясьпечвае:
1. Праезд цягнiком Беларусь–Варшава–Беларусь.
2. Кошт вiзы.
3. Кошт страхоўкi.
4. Начлег у Варшаве.
5. Матэрыялы да заняткаў.
6. Сьняданак i абед.
7. Праезд у гарадзкiм транспарце.
8. Кiшэнныя грошы – каля 30 злотых штодня.
– За кантакт у Менску адказвае Юры Станкевiч, т: 6685071. У Берасьцi – Дзмiтры Шыманскi, т: 660-57-41.
– Якiя-кольвек пытаньнi дасылайце, калi ласка, на адрас [email protected].
– На вакзале ў Варшаве Вас сустрэнуць валянтэры i завядуць у iнтэрнат.
Першыя тэрмiны:
1. «Дэмакратыя ў Польшчы – шанцы i небясьпекi» – 13–15.10.2006; 10–12.11.2006.
2. «Мэдыi ў дэмакратыi вольнага рынку – навошта чацьвертая ўлада?» – 6–8.10.2006.
3. «Што грамадзянiн можа рабiць сам, а што i як для яго робiць улада? Гэта значыць: альфабэт НДА i публiчнай адмiнiстрацыi» – 27–29.10.2006.
4. «Актыўныя групы грамадзян – самы эфэктыўны рухавiк дзяржавы» – 20–22.10.2006.
Як запоўнiць блянк заяўкi?
– Бланк мусіць быць запоўнены на беларускай, расейскай або польскай мове.
– У фармуляры мусяць зьмяшчацца адказы на ўсе пытаньнi.
– Каб прайсьцi набор, трэба абавязкова зьмясьцiць кантакт (iмя i прозвiшча, кантактны тэлефон) асобы, якая дае рэкамэндацыю кандыдату.
– Трэба напiсаць некалькi сказаў (пераконваючых камiсiю), чаму хочаш прыехаць на праграму «Выходныя ў Польшчы».
– Заяўка кандыдата ня будзе разглядацца, калi кандыдат не адпавядае фармальным умовам: не адпавядае паводле ўзросту i прабываў у Польшчы доўгi пэрыяд часу.
– Пры выкананьнi ўсiх фармальнасьцяў, вырашальнае значэньне будзе мець чарговасьць падачы заяваў.
– Падача заяўкi на ўдзел у праграме «Выходныя ў Польшчы» дармовая.
Перад тым, як даслаць анкету, калi ласка, праверце, цi ўсё правiльна Вы запоўнiлi, г.зн.:
– адказалi на ўсе пытаньнi.
– упiсалi кантакт асобы, якая дае Вам рэкамэндацыю.
– напiсалі сваю матывацыю.
– праверылі, цi не зрабiлі якіх памылак.
ЗАЎВАГА!!! Уся iнфармацыя, зьмешчаная ў фармуляры, абавязкова мусiць быць праўдзівай. У выпадку якiх-небудзь недакладнасьцяў арганiзатар мае права адмовiць у залічэньні або ўдзелу ў праграме.
Абавязковыя пункты:
* Прозвiшча
* Імя
* Імя па бацьку
* Дата нараджэньня
* Месца нараджэньня (горад)
Хатнi адрас:
* Вулiца
* Нумар дому
* Нумар кватэры
* Паштовы iндэкс
* Горад
* Кантактны тэлефон (прынамсi адзiн):
– Хатнi тэлефон (з кодам краiны i гораду)
– Мабiльны тэлефон (з кодам краiны i сеткi)
* Aдрас электроннай пошты
* Адкуль Ты даведаўся аб праграме «Выходныя ў Польшчы»? Ад знаёмых, ад арганiзацыi, з Iнтэрнэту, iншае
* У якiм курсе Ты хочаш удзельнiчаць у Польшчы?
Азнач 2 тэмы (адну галоўную, якая найбольш Цябе цiкавiць, а другую – калi б не было свабодных месцаў на першую тэму):
Прыярытэтная тэма:
– «Дэмакратыя ў Польшчы – шанцы i небясьпекi».
– «Мэдыі ў дэмакратыi свабоднага рынку – навошта чацьвертая ўлада?»
– «Што грамадзянiн можа рабiць сам, а што i як для яго робiць улада?»
– «Актыўныя групы грамадзян – самы эфэктыўны рухавiк дзяржавы».
Другая:
– «Дэмакратыя ў Польшчы – шанцы i небясьпекi».
– «Мэдыі ў дэмакратыi свабоднага рынку – навошта чацьвертая ўлада?»
– «Што грамадзянiн можа рабiць сам, а што i як для яго робiць улада?»
– «Актыўныя групы грамадзян – самы эфэктыўны рухавiк дзяржавы».
Калi Ты студэнт:
Навучальная ўстанова – поўная назва
Вулiца
Нумар дому
Паштовы iндэкс
Горад
Тэлефон (з кодам краiны i гораду)
Курс
Факультэт
Спэцыяльнасьць
* Валоданне замежнымi мовамi: беларуская, расейская, польская, ангельская, іншая:
Узнагароды, стыпэндыi, граматы:
Дасягненьнi, удзел у грамадзкiх або палiтычных арганiзацыях. Напiшы iх назву, адрас i кантактны тэлефон:
* Назва /прозвiшча, тэлефон арганiзацыi/ рэкамэндуючай асобы (напiшы максымум дзве):
* Цi быў Ты раней у Польшчы? Так, не? Як доўга?
навучаўся: некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;
турызм: некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;
у гасьцёх: некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;
на "закупах": некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;
iншае: некалькi дзён – некалькi тыдняў – некалькi месяцаў – звыш году;
* Цi Ты вэгетарыянец? Так, не.
* Чаму Ты хочаш прыехаць на праграму «Выходныя ў Польшчы»? Патлумач сваю матывацыю.
* Даю згоду на ўжываньне маiх асабiстых дадзеных, якiя зьмешчаныя ў маёй анкеце дзеля неабходных патрэбаў для набору (згодна з законам ад 29.08.1997 г. пра Ахову асабiстых дадзеных, зборнiк пастановаў i законаў № 133, пункт 833). Гэтая iнфармацыя неабходна для правiльнага працэсу набору. Цi згаджаесься? Так, не.
Запоўненую анкету трэба дасылаць на адрас [email protected] (для асоб з Берасьцейскай вобласьцi. Для асоб зь iншых рэгiёнаў: зьвярнiцеся за кантактам на адрас [email protected]).
Па больш падрабязную інфармацыю заходзьце сюды.