Галоўны трэнер зборнай КНДР Кім Чон Хон выключаны з шэрагаў Працоўнай партыі Карэі за няўдалы выступ каманды на футбольным чэмпіянаце свету.

Зборная КНДР ўпершыню з 1966 года здолела прабіцца ў фінальную частку чэмпіянату свету, аднак на паўднёваафрыканскім мундыялі выступіла няўдала.

Каманда пацярпела паразы ва ўсіх трох матчах: ад бразільцаў — 1:2, ад партугальцаў — 0:7 і ад каманды Кот-д’Івуара — 0:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?