«Расея зробіць «адэкватныя захады», калі ў Польшчы ўсталююць элемэнты амэрыканскага антыракетнага шчыта», – паведамляе агенцыя «Інтэрфакс», спасылаючыся на заяву афіцыйнага прадстаўніка расейскага МЗС Міхаіла Камыніна. Камынін сказаў, што Расея па-ранейшаму крытычна ставіцца да «такіх плянаў».

Сп.Камынін заявіў, што антыракетная сыстэма можа нэгатыўным чынам паўплываць на «стратэгічную стабільнасьць, рэгіянальную бясьпеку і супрацоўніцтва між дзяржавамі».

Прадстаўнік расейскага МЗС дадаў, што прыняцьце "адэкватных захадаў" неабходнае, бо Крэмль ня можа ў такіх сытуацыях абапірацца толькі на запэўненьні, што «антыракетная сыстэма Злучаных Штатаў і NATO у Эўропе не накіраваная супраць Расеі», – дадаў Камынін.

Ён таксама адзначыў, што справа магчымага разьмяшчэньня антыракетнага шчыта будзе бясспрэчна закранутая кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым падчас ягонага візыту ў Варшаву, што распачнецца заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?