Цi ёсьць у сьвеце якоесь вiдэа альбо аўдыё з удзелам Васіля Быкава альбо пра яго, i дзе яго можна набыць? Шчыра спадзяюся на Вашу дапамогу.

Дзякуй.

[email protected]

На сёньня зьнята некалькі дакумэнтальных фільмаў, прысьвечаных Васілю Быкаву. Адзін зь іх – 10-хвілінны відэафільм «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі» – зьняў карэспандэнт АТН Міхась Равуцкі. Стужкі незалежных кінэматаграфістаў «Доўгая дарога дадому. Рэквіем» ды «Васіль Быкаў. Вяртаньне» нельга пабачыць на дзяржаўным тэлебачаньні, яны забароненыя ў афіцыйным пракаце. У «Рэквіеме» гучаць маналёгі Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Валянціна Тараса, а ў «Вяртаньні», створаным грамадзкім аб’яднаньнем «Віва футура» да 80-годзьдзя пісьменьніка, відэа суправаджаецца закадравым маналёгам-развагай Васіля Быкава пра свабоду, незалежнасьць, беларускую мову і беларускую нацыю.

Набыць фільм «Васіль Быкаў. Вяртаньне» на DVD можна праз сайт www.knihi.com альбо зьвярнуўшыся на адрас [email protected]. Таксама дыск са стужкай можна пабачыць на выставах на сядзібаў ТБМ (Румянцава, 13) ды БНФ (былая Варвашэні, 8). Таксама на выставе ТБМ можна набыць запіс тэленавінаў, прысьвечаных пахаваньню Васіля Быкава. «Доўгая дарога дадому. Рэквіем» у вольным продажы адсутнічае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?