Мільён кантрабандных і нелегальна вырабленых цыгарэтаў знішчылі 30 ліпеня мытнікі на палігоне «Прудзішча» пад Мінскам.

Нелегальны тавар затрымалі пры спробе перавозкі праз беларускую мяжу. Як правіла, кантрабандныя пастаўкі цыгарэт ідуць з Расіі, Украіны, Беларусі ў краіны ЕС, дзе іх кошт часам даходзіць да $6–7 за пачак. Для незаконнай перавозкі тытунёвых вырабаў кантрабандысты асабліва актыўна выкарыстаюць беларуска-латвійскую і беларуска-літоўскую мяжы.

Знішчаныя сёння 47 тысяч пачкаў нелегальных цыгарэт — у асноўным кантрафактная прадукцыя. Гэта толькі малая частка ад агульнага аб’ёму затрыманага грузу. Пакінуты на мытных складах канфіскат яшчэ правяраецца на легальнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?