Малітоўная сустрэча каталіцкай моладзі ў Івянцы становіцца ўжо традыцыйнай. Сёлетні каталіцкі моладзевы фэст, які прайшоў з 30 ліпеня па 1 жніўня, стаў трэцім па ліку. Удзельнікаў сёлета было меней, чым у мінулыя гады. У фэсце ўзялі ўдзел каля 700 чалавек. На першым фэсце — у 2008 годзе — было ў два разы больш.

Шмат год запар у Івянцы ладзіцца «Музычная майстроўня» — майстар-класы касцёльнай музыкі, якія праводзяць для моладзі адмыслоўцы з Польшчы. Сёлета «Майстроўня» праходзіла з 26 па 30 ліпеня, а падчас фэсту яе ўдзельнікі прадставілі моладзі свае музычныя творы і тэатральныя пастаноўкі.

Дэвіз сёлетняга моладзевага фэсту — «Хочаш быць шчаслівым? Выконвай запаведзі». Менавіта гэта было тэмай выступаў, з якімі звярнуліся да моладзі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, ксяндзы Ігар Лашук і Юры Касабуцкі.

Сярод натоўпу прыкметна вылучаліся два дзясяткі два каталіцкіх скаўтаў. Яны правялі прэзентацыю свайго руху. На ўскраіне пляцоўкі стаялі намёты каталіцкага выдавецтва «Pro Christo» і каталіцкай сямейнай кансультацыі.

Міліцыянты паводзілі сябе карэктна. На ўваходах патрабавалі адкрываць сумкі, але не корпаліся ў іх і не празвоньвалі металашукальнікамі кішэні. Не было нараканняў і на працу службы парадку. У той жа час за вернікамі пільна назіралі супрацоўнікі ў цывільным. Яны былі без бэджаў і ні моўчкі стаялі, ні з кім не размаўляючы.

 Па дарозе ў Івянец

Па дарозе ў Івянец

 Сярод натоўпу ўдзельнікаў прыкметна вылучаліся скаўты

Сярод натоўпу ўдзельнікаў прыкметна вылучаліся скаўты

 Тэатральная пастаноўка на фэсце.

Тэатральная пастаноўка на фэсце.

 Хлопец нясе ў працэсіі часцінку дрэва ад Крыжа, на якім быў распяты Хрыстос

Хлопец нясе ў працэсіі часцінку дрэва ад Крыжа, на якім быў распяты Хрыстос

 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч стаіць на каленях перад крыжам

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч стаіць на каленях перад крыжам

 Міліцыя ў Івянцы паводзіла сябе карэктна.

Міліцыя ў Івянцы паводзіла сябе карэктна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?