Кітайскі аўтамабільны холдынг Geely фіналізаваў здзелку па набыцці шведскага канцэрна Volvo за 1,8 млрд даляраў.

Паводле звестак агенцтва Сіньхуа, цырымонія перадачы пакета акцый папярэднім уладальнікам - канцэрнам Ford - адбылася ў панядзелак у Лондане.

Раней кітайскі бок заяўляў, што мае намер аднавіць пазіцыі Volvo на сусветным рынку дарагіх аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?