Сёньня ў Ленінскім судзе сталіцы адбылося першае паседжаньне на пазоў дырэктара фірмы «Сталічнае таксі» Ігара Верхаўца да газэты «Товарищ» і Паўла Паддубскага. Сп.Верхавец праз суд спрабуе спагнаць з газэты 15 млн руб. за абразу ўласнага гонару.

Сёньня на судзе былі заслуханыя абодва бакі і сьведкі. Другое паседжаньне мае адбыцца заўтра а 10-й гадзіне. Галоўны рэдактар «Товарища» Сяргей Возьняк упэўнены, што заўтра суд вынесе вырак. Сп.Возьняк настроены аптымістычна, ён кажа, калі суд будзе сапраўды справядлівы, дык газэту мусяць апраўдаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?