Польшча заяўляе, што Расея зацягвае з перадачай інфармацыі аб расьсьледаваньні авіякатастрофы 10 красавіка пад Смаленскам. У інтэрвію польскаму выданьню "Gazeta Wyborcza" кіраўнік сьледчай камісіі Эдмунд Кліх заявіў, што расейскі бок ня хоча выдаць Варшаве тыя матэрыялы, якія ён мае.

Гаворка ідзе аб дакумэнтах, што могуць растлумачыць ролю расейскіх авіядыспэтчараў і стан тэхнічнага абсталяваньня смаленскага аэрапорту. Падчас авіякатастрофы польскага самалёта 10 красавіка пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку польскі прэзыдэнт Лех Качынскі. Польская дэлегацыя накіроўвалася на мэмарыяльную цырымонію ў Катынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?