Глыбокай ноччу аўтамабіль «Субару-Форэстэр» не размінуўся з ГАЗам, які стаяў на абочыне, «пацалаваўся» спачатку з прыпынкам грамадскага транспарту, а пасля з дрэвам, якое расло побач, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ кіроўца іншамаркі і яго пасажыр абышліся выключна сінякамі і ранкамі (!).

Здарэнне адбылося ў Мінску на вуліцы Даўгабродскай прыкладна, а трэцяй гадзіне ночы.

За рулём «Субару» знаходзіўся 33-гадовы мужчына ў стане моцнага алкагольнага ап’янення ды без права кіравання. Паводле слоў кіроўцы ГАЗа, бяспраўны і яго пасажыр пасля перакульвання знаходзіліся без памяці — мірна спалі, бо чэрапна-мазгавой траўмы дактары ні ў аднаго ні ў другога не выявілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?