Мінчанка будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за свайго сына, які распыліў у аўтобусе пярцовы газ з балончыка. Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Кацярына Лісоўская.

Паводле яе слоў, інцыдэнт адбыўся 15 ліпеня ў аўтобусе, які рухаўся з рынку ў Ждановічах у Мінск. Кампанія 13-гадовых падлеткаў набыла балончык з газам, а выпрабаваць яго вырашыла на кандуктары-кантралёры. Пры гэтым струмень выпушчанага газу абдаў і іх саміх. Кантралёр выклікала нарад міліцыі, які і затрымаў школьніка, што распыліў пярцовы газ.

Улічваючы ўзрост падлетка, да адказнасці па артыкуле 9.4. КоАП за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей прыцягнуць маці. Сам хуліган пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?