У Менску адчыняецца выстава «Памяць аб Грунвальдзкай перамозе»
Экспанавацца яна будзе ў Нацыянальным гістарычным музеі, што па вуліцы Карла Маркса.
Прысьвечаная 600-годзьдзю Грунвальдзкай бітвы выстава, арганізаваная амбасадай Літвы ў Беларусі, адчыняецца сёньня ў Нацыянальным гістарычным музэі (вул. Маркса, 12).
Як паведамляе БЕЛТА, у Літве на працягу 2010 году ажыцьцяўляецца дзяржаўная праграма ў справе сьвяткаваньня 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. Выстава «Памяць аб Грунвальдзкай перамозе» падрыхтаваная Мастацкім музэем Літвы сумесна з Міністэрствам замежных спраў Літвы і Варшаўскім нацыянальным музэем і складаецца з двух дзесяткаў стэндаў.
Пасьля Беларусі выстава будзе экспанавацца ў Украіне, Расеі, Чэхіі і Аўстрыі.
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ