Сёньня ў часе паездкі прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінеджада на захад краіны ў горадзе Хамедан адбыўся выбух.

Паведамляецца, што Ахмадзінеджад не пацярпеў і выступіў з плянаванай прамовай, якая перадавалася па дзяржаўным тэлебачаньні.

Паводле тэлевізійнай станцыі Аль–арабія, нападнік, які кінуў гранату ў калёну, быў затрыманы. Іншы іранскі сайт паведаміў, што спрацавала самаробная выбуховая прылада. Лібанскае тэлебачаньне паведамляе, што некалькі чалавек суправаджэньня былі параненыя.

Канцылярыя іранскага прэзыдэнта абвяргае паведамленьні пра замах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?