Я не хачу быць катэгарычным. Мне сумна. Здаецца, у Беларусі ідзе нейкае сыстэматычнае вынішчэньне ўсяго беларускага. Становішча яшчэ горшае, чым было ў Савецкім Саюзе. Саветы хоць мелі нейкія ідэалы, да чагосьці імкнуліся, нават калі гэтая дарога і была фальшывая. Цяперашнія ўлады ў Беларусі ня маюць ніякай ідэі, апроч жаданьня застацца пры ўладзе. Гэта ўзор поўнай бяздушнасьці. Яны ўсё нішчаць.

Але беларускае грамадзтва існуе быццам у двух паралельных сусьветах. Навонкі пануе сёньняшні палітычны рэжым, аднак недзе глыбока-глыбока ёсьць нейкая іншая плынь. На жаль, на паверхню яна яшчэ ня вырвалася. Дай Бог, каб гэта некалі здарылася.

Улады ў Беларусі ня маюць ніякай ідэі, апроч жаданьня застацца пры ўладзе...

Поўны тэкст гутаркі з Аляксандрам Надсанам выкладзены на сайце часопісу ARCHE вось тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?