Украінскія праваахоўнікі спынілі дзейнасць транснацыянальнай групоўкі «чорных трансплантолагаў». У яе працы прымалі ўдзел украінскія хірургі з Нацыянальнага інстытута хірургіі і транспланталогіі.

Злачынная групоўка дзейнічала каля трох гадоў, паведамляе сайт «Подробности». Грамадзян Украіны, Расіі, Малдовы, Беларусі і Ўзбекістана перавозілі ў Азербайджан і Эквадор, каб перасадзіць іх органы рэцыпіентам з Ізраілю.

Усталявана, што донарамі былі каля 50 чалавек. Набор донараў ішоў праз абвесткі ў інтэрнэце. Большасць з іх — здаровыя жанчыны ад 18 да 25 гадоў.

Аперацыі па перасадцы ныркі праводзіліся пераважна ў Азербайджане, а таксама Эквадоры (беларускім грамадзянам). Некалькі аперацый было зроблена ў самім Інстытуце імя Шалімава ў Кіеве.

Кожны з донараў атрымліваў за продаж сваёй ныркі 10 тысяч долараў. Рэцыпіентам такія аперацыі абыходзіліся ў 100–150 тысяч долараў. Хірургі за кожную аперацыю атрымлівалі ад 15 да 20 тысяч долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?