5 жніўня беларускім кідальнікам молата Вадзіму Дзевятоўскаму і Івану Ціхану ва ўрачыстай абстаноўцы вернутыя алімпійскія медалі Пекінскіх гульняў — 2008.

Нагадаем, са сваімі ўзнагародамі — сярэбранай і бронзавай — нашы атлеты вымушаныя былі расстацца на час цяжбы з Міжнародным алімпійскім камітэтам, які абвінаваціў атлетаў у прымяненні допінгу.

Паўторнае ўручэнне медалёў адбылося ў мінскім спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі». Узнагароды спартсменам уручыў віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Генадзь Аляксеенка, які быў адным з кіраўнікоў беларускай дэлегацыі на Гульнях у Пекіне.

На гэтай жа ўрачыстасці прайшло ганараванне пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў у Рыме і Маскве, які адбыліся 50 і 30 гадоў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?