Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелГІЭ).
Паводле інфармацыі БелГІЭ, у цэлым былі пададзены 31.943 заяўкі, з якіх 22.768 задаволеныя, астатнія адпраўленыя на дапрацоўку. З іх, у прыватнасці, на рэгістрацыю сайтаў пададзена 25.199 заявак і 17.347 задаволеныя.
На рэгістрацыю цэнтраў апрацоўкі звестак было пададзена 297 заявак (248 былі зарэгістраваныя), каналаў сувязі — 243 (227), сеткавай адраснай прасторы — 5.985 (4.762).
Дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнет-рэсурсаў прадугледжана пастановай Савета міністраў № 644 ад 29 красавіка 2010 года «Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сеткі інтэрнет». Яна ажыццяўляецца на падставе заявы, якая падаецца пастаўшчыком інтэрнет-паслуг. Працэдура павінна была завяршыцца 1 ліпеня. Разам з тым, як раней заявілі БелаПАН у БелГІЭ, «гэта бесперапынны працэс, рэгістрацыя і далей будзе працягвацца, бо карыстальнікі, якія жадаюць адкрыць сайт, будуць звяртацца да хостынгавых кампаній, і сайты будуць праходзіць працэс рэгістрацыі».
У будучым звесткі аб рэсурсах рэгіструючая арганізацыя павінна перадавацца ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце.
Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ