Кіраўніцтва Паўночнай Карэі прызнала, што ў выніку паводкі, выкліканай заліўнымі дажджамі, народнай гаспадарцы краіны прычынена значная шкода, а вялікая колькасьць людзей загінула або параненая.

Інфармацыйнае агенцтва КНДР паінфармавала, што больш як 5 тысяч дамоў і некалькі сотняў грамадзкіх будынкаў былі разбураныя або затопленыя. Вада заліла звыш 15 тысяч гектараў сельгасугодзьдзяў. Паведамляецца аб пашкоджаньні чыгунак, мастоў і лініяў электраперадач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?