У Кыргызстане затрымалі апазыцыйнага палітыка Урмата Барыктабасава і яшчэ шасьцярых людзей зь ягонага атачэньня.

Раней сёньня ў цэнтры Бішкеку насупраць будынку парлямэнту адбыўся некалькітысячны мітынг, удзельнікі якога патрабавалі дапусьціць Барыктабасава — лідэра партыі «Сьцяг Бацькаўшчыны» — да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.

Прыхільнікі Барыктабасава таксама заклікалі кіргіскія ўлады спыніць у адносінах да палітыка крымінальную справу, заведзеную ў 2005 годзе — па абвінавачаньні ў дачыненьні да спробы дзяржаўнага перавароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?