Мінздароўя зацвердзіла новыя «Гігіенічныя патрабаванні ў агульнаадукацыйных установах», паведамляе «Электронный Борисов». Дакумент мае сілу з 1 верасня.
Цяпер у агульнаадукацыйных установах колькасць вучняў у класах не павінна перавышаць 25 чалавек. А ў вячэрняй школе, класах гімназій, ліцэях, санаторных школах-інтэрнатах — 20 навучэнцаў.

Урокі можна пачынаць не раней за 8.00 у першую змену, не пазней за 14.00 — у другую, а сканчаць не пазней за 19.30. Акрамя таго, вучням катэгарычна забаронена мыць вокны ў школах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?