5 жніўня ў Мінску на 74-м годзе жыцця ў выніку цяжкай хваробы памёр мастак Яўген Ігнацьеў.

Выпускнік Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі, з 1962 Ігнацьеў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм». На яго рахунку — такія вядомыя карціны, як «Сын старшыні» (1976 год), «Пункт адліку» (1979), «Людзі на балоце» (1981), «Давай ажэнімся» (1982), «Мяне клічуць Арлекіна» (1988) і шмат іншых.

У 1984 годзе за працу над фільмам «Людзі на балоце» па аднайменным рамане Івана Мележа Яўген Ігнацьеў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1978).

Развітанне з мастаком адбудзецца 7 жніўня ў Мінску, у рытуальнай зале Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта (лечкамісіі), па адрасе вуліца Чырвонаармейская, 10, з 10 да 13 гадзін. У той жа дзень ён будзе пахаваны на Паўночных могілках сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?