Сталічныя выратавальнікі злавілі метровага бірманскага тыгровага пітона каля дома на вуліцы Брылеўскай. Як інфармуюць «Мінск-Навіны», пра змяю, якая поўзае ў двары, паведамілі выратавальнікам мінакі.

Злоўленую рэптылію адвезлі ў заапарк. Хутчэй за ўсё, пітон папросту збег ад гаспадара.

Дарэчы, за апошнія некалькі гадоў гэта ўжо пяты выпадак, калі выратавальнікам даводзіцца лавіць у Мінску экзатычную змяю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?