Верталёт Мі-8 МНС Беларусі сёння раніцай пачаў тушыць лясныя пажыры ў Тамбоўскай вобласці Расіі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

«Сёння ў 7.15 верталёт заступіў на баявое дзяжурства па тушэнню лясных пажараў у Тамбоўскай вобласці», — удакладнілі ў МНС, дадаўшы, што туды ён прыбыў з падмаскоўнага аэрадрома Раменскае, дзе знаходзіўся з 5 жніўня і не мог выляцець з-за неспрыяльных метэаўмоў.

Дапамогу ў тушэнні прыродных пажараў у Расіі аказвае таксама зводны атрад МНС Беларусі ў складзе 25 адзінак спецтэхнікі і 150 чалавек асабовага складу. Атрад падзелены на 9 груп, якія задзейнічаны ў тушэнні лясных пажараў у Спаскім, Разанскі, Клепікаўскім раёнах Разанскай вобласці. Кожныя суткі барацьбу з агнём вядуць 140 беларускіх ратавальнікаў на больш як 20 спецаўтамабілях. Яны працуюць у дзве змены круглыя суткі.

За час работы ў Расіі нашы ратавальнікі патушылі 28 лясных і 4 тарфяныя пажары, 18 узгаранняў травы і кустоў на агульнай плошчы 25 га. Толькі за мінулыя суткі падраздзяленнямі МНС Беларусі ліквідаваны 13 лясных і 2 тарфяныя пажыры, а таксама 10 узгаранняў травы і кустоў на агульнай плошчы 20 га. Для барацьбы з пажарамі даводзіцца прымяняць нават такія спосабы тушэння, як сустрэчны агонь. «Каб агонь не дасягнуў населенага пункта, ратавальнікі самастойна выпальваюць сухую расліннасць, і полымя не распаўсюджваецца далей», — растлумачылі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?