Сябры кампаніі «Гавары праўду!» нечакана для сябе сустрэліся ў гэтую пятніцу з галоўным трэнерам нацыянальная зборнай Беларусі па футболе Берндам Штанге.

— Гэта было вельмі неспадзявана для ўсіх нас, — распавядае актывіст кампаніі Алег Мяцеліца. — Мы адпачывалі ў кавярні насупраць канцэртнай залі «Мінск», снедалі. Нечакана да ўсіх нас падыйшоў чалавек, павітаўся і ветліва сказаў: смачна есці! І адышоў у бок… Мы адразу пазналі ў ім вядомага трэнера беларускай зборнай па футболу Бернда Штанге. На шчасце, у нас як раз была торба з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!». Падыходзім да герра Штанге і кажам: маўлялў, мы вялікія аматары футболу і заўсёды хварэем за беларускую зборную! Падарылі сумку трэнеру і пажадалі, каб пад яго кіраўніцтвам каманда і надалей ішла да перамог! Бернд Штанге быў вельмі ветлівым, пажадаў нам таксама поспехаў ва ўсіх справах, а таксама дасягнення пастаўленых мэтаў! Запрасіў, дарэчы, нас на матч Беларусь — Літва 11 жніўня, які пройдзе ў Каўнасе.

Пра кампанію «Гавары праўду!» гэрр Штанге, дарэчы, пачуў у першыню, але з задавальненнем зазначыў: казаць праўду — гэта здорава!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?