У Кернаве пад Вільняй закончыла сваю працу Міжнародная летняя школа ЕГУ «Беларусь у еўрапейскім кантэксце: актуальныя дыскусіі пра нацыябудаўніцтва».

Эксперты Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч.

Эксперты Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч.

На працягу тыдня, ад 2 да 8 жніўня, абмяркоўваліся праблемы генезісу, лёсу, шляхоў і формаў нацыябудаўніцва ў Беларусі. Даследчыкі з Мінску, Вільні, Гродна, Брэмена, Варшавы, Рыгі, Гарварда, Самары і Прагі спрабавалі асэнсаваць беларускую нацыянальна-культурную спецыфіку ў шырокім еўрапейскім кантэксце.

Экспертамі па праблеме выступалі такія вядомыя беларускія навукоўцы, як Пётра Рудкоўскі і Валер Булгакаў, Алег Латышонак і Захар Шыбека, Яўген Мірановіч і Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў і Валянцін Акудовіч, Таццяна Шчытцова і Вольга Шпарага, Сяргей Токць. У дыскусіях актыўны ўдзел таксама бралі Альвідас Ніжантайціс (Вільня) і Алена Тэмпер (Лейпцыг).

У цэнтры абмеркаванняў апынуліся праблемы ролі гарадскога і вясковага асяродкаў у нацыябудаўніцтве, месца гісторыі і памяці ў фармаванні ідэнтычнасці, суадносіны этнакультурнага і грамадзянскага нацыяналізмаў, роля дэмакратызацыі і еўрапеізацыі…

Прадуктыўнасці дыскусій моцна спрыяў дыялог паміж гісторыкамі і філосафамі.

Будзем спадзявацца, што гэтая Школа стане традыцыйнай. Прынамсі ЕГУ мае для гэтага ўсе магчымасці...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?