Дзень пасля свята. Каля пад’езда на прыступках сядзіць мужчына, галава на каленях. Дзверы пад’езда адчыняюцца, з’яўляецца жанчына ў халаце і з крыкамі «Мярзотнік, напіўся зноў! Гад!» пачынае лупіць мужчыну. На крыкі ад крамы (прама насупраць пад’езда) шырокімі зігзагамі спяшаюцца двое моцна п’яных з крыкамі:
— Валянціна! Зусім ашалела — ГЭТА Ж НЕ ТВОЙ!