Даследаванні, праведзеныя польскімі навукоўцамі паказваюць, што кожны чацверты малодшы школьнік кепска чуе, і вінаватыя ў гэтым mp3-плэеры.

Раней страту слыху выклікалі ў асноўным інфекцыі і траўмы, а сёння дзеці правакуюць яе самі, слухаючы гучную музыку праз навушнікі, — сцвярджае Крыстафер Каханэк, каардынатар даследавання з Інстытута фізіялогіі і паталогіі слыху.

Ён падкрэслівае, што mp3-плэеры шкодзяць дзецям больш, чым шум на калідорах падчас перапынкаў, які спараджае праблемы з канцэнтрацыяй падчас уроку, але слыху не шкодзіць.

Аўтары даследаванняў наведалі таксама вясковыя школы. Вынікі апытанняў паказалі, што там справа нават горшыя.

Толькі палова бацькоў дзяцей з недахопамі слыху, якія вымагаюць насіць слыхавы апарат, ведала пра праблему да візіту навукоўцаў.
А тым часам, чым раней лячыць, тым большыя шанцы на паспяховыя вынікі. Дзеці з недахопамі слыху маюць шмат праблемаў з навучаннем і разуменнем настаўніка. Тым не менш, яны саромеюцца перапытваць і не хочуць сядзець на першай парце, а праблемы растуць, — кажа доктар Каханэк.
Апроч таго, праз праблемы са слыхам дзяцей складаней навучыць чытаць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?