Алена Захожая, актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза, якая працуе Бабруйскім шынным камбінаце, з учарашняга дня абвесьціла галадоўку пратэсту.

Яна патрабуе спыніць дыскрымінацыю рабочых «Белшыны», якія з’яўляюцца сябрамі незалежных прафсаюзаў. Такіх на камбінаце больш за 50 чалавек.

Захожая накіравала ліст А. Лукашэнку, у якім распавядае, што нягледзячы на 30-гадовы стаж працы яна застаецца неабароненай ад перасьледу адміністрацыі, і што ад траўня спадарыня Захожая і іншыя сябры незалежнага прафсаюза не атрымліваюць прэміяў.

Адміністрацыя «Белшыны» сьцьвярджае, што ніякай дыскрымінацыі сябраў незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?