Свайго кліента фээсбэшнікам здала кампанія-правайдэр. Цяпер жыхару Новасібірску Тарасу Зеленяку пагражае два гады зьняволеньня паводле артыкулу «ўзбуджэньне нацыянальнай, расавай альбо рэлігійнай варожасьці».

Падсуднаму – 36-гадоваму Тарасу Зеленяку – ставіцца ў віну першая частка артыкулу 282 Крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі «ўзбуджэньне нацыянальнай, расавай альбо рэлігійнай варожасьці». Паводле абвінаваўчага заключэньня, ад 2005 году Тарас Зеляняк пад нікам «новосибирск2» пакідаў на расейскамоўным форуме ўкраінскага парталу Proua.com свае камэнтары да розных падзей грамадзка-палітычнага жыцьця ў Расеі і Ўкраіне. Гэтыя камэнтары, на думку пракуратуры, прапагандуюць нянавісьць да расейцаў, сьцьвярджаюць «перавагу ўкраінскага народу над расейскім», да таго ж поўняцца абразьлівымі словамі «маскаль» і «кацап». На пачатку 2006 году кампанія-правайдэр «Першая міля», паслугамі якой карыстаўся Тарас Зеляняк для выхаду ў інтэрнэт, зьвярнулася ва Ўпраўленьне ФСБ па новасыбірскай вобласьці з скаргай на выказваньні свайго кліента, пасьля чаго пракуратура і ўсчала крымінальную справу. З кватэры Тараса Зеленяка быў канфіскаваны сыстэмны блёк кампутара, у якім і захоўваліся камэнтары. Лінгвістычная экспэртыза вызначыла іх абразьлівымі.

4 кастрычніка ў суд зьявіліся два сьведкі абвінавачаньня ў крымінальнай справе – супрацоўнік ААТ «Акадэм-Альянс» Аляксандар Валабуеў, які выступаў к якасьці эскпэрта ў часе канфіскацыі сыстэмнага блёка, і начальнік службы бясьпекі ААТ «Акадэм-Альянс» Яўген Цімакоў (Евгений Тимаков), які выступаў у якасьці панятага.

Аляксандар Валабуеў: «У часе ператрусу я праверыў кампутар. Тэчка, у якой было 3-4 файлы, называлася «кацапы». Адзін з тэкставых дакумэнтаў называўся «нацызм» ці «гісторыя нацызму», – паспрабаваў згадаць Валабуеў. «Псыхалёгія нацызму», – падказаў з свайго месца Тарас Зеляняк.

Пасьля ў судовым паседжаньні быў аб’яўлены перапынак да 26 кастрычніка.

Тарас Зеляняк паведаміў, што яму аказваецца маральная падтрымка ад украінцаў. У ягоную падтрымку прайшлі акцыі ў Кіеве, Сімфэропалі, Харкаве, Адэсе. На сайце petition.org.ua каля месяца таму пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй, адрасаванай упаўнаважанаму па правах чалавека ў Расеі Ўладзімеру Лукіну. Свае подпісы паставілі больш за тысячу чалавек.

Паводле ИА REGNUM.

Фота math.nsc.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0