ДТЗ адбылося 11 жніўня каля 5 гадзін раніцы на аўтадарозе Кобрын — Маларыта непадалёк ад вёскі Патрыкі.

25-гадовы непрацуючы жыхар Кобрына не справіўся з кіраваннем аўтамабілем «Мерседэс-Бенц Ц 200» і сутыкнуўся са скутэрам «Вайпер», які рухаўся ў спадарожным напрамку. У выніку 53-гадовы скутэрыст, таксама жыхар Кобрына, памёр на месцы. Месца ўчынення ДТЗ вадзіцель «Мерседэса» пакінуў. Яго затрымалі праз чатыры гадзіны пасля аварыі ў Кобрыне.

Распачата справа па артыкуле 317 частка 2 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Устаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля не мае права кіравання транспартнымі сродкамі, а машына, на якой ён учыніў аварыю, яму не належыць.

З пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласці зарэгістраваныя 34 ДТЗ, пасля ўчынення якіх вадзіцелі з’язджалі. У выніку такіх аварый 10 чалавек загінулі, 25 — былі параненыя. У 26 выпадках асобы вадзіцеляў устаноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?