БТ, 21.45

«Тайм-аўт»

Францыя, 2001, рэж. Ларан Кантэ

Драма

Штодзень Вэнсан цалуе дзяцей і жонку, сядае ў дарагую машыну – і едзе на прэстыжную міжнародную працу. Насамрэч, герой бадзяецца на паркоўках і ў шынках.

Вэнсан прыдумаў сабе жыцьцё, у якое ўцякае – і якое ня мае анічога агульнага з рэальнасьцю. Але неўзабаве падман мусіць выкрыцца...

Ролі выконваюць: Арэлен Векуан, Карэн Віар.

Музыку да карціны напісала віялянчэлістка Джосьлін Пук, якая праславілася саўндтрэкам да «Шырока заплюшчаных вачэй».

Гран-пры «Залаты леў» і прыз «Дон Кіхот» на кінафэсьце ў Вэнэцыі. Прыз ФІПРЭСІ Ларану Кантэ на кінафэсьце ў Вене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?