Кіраўнік УП «Брэстаблсаюздрук» Васіль Марэйка ў аднабаковым парадку на дзве траціны знізіў замову тыражоў газеты «Брэсцкі кур'ер».

Па словах рэдактара выдання, кіраўнік УП «Брэстаблсаюздрук» вырашыў такім чынам «пакараць» калектыў газеты за самавольства ў пошуку іншых шляхоў распаўсюду выдання.

«У вырашэнні пытанняў рэалізацыі і знаходжання альтэрнатываў мы ні ў якім выпадку не мелі намеру выходзіць з партнёрскіх стасункаў з «Брэстаблсаюздрукам». Нашыя дамоўныя стасункі з іншымі гандлёвымі сеткамі Брэста абумоўленыя тым, што праз іх газета прыходзіць да чытачоў у той жа дзень, калі друкуецца ў друкарні. А «Брэстаблсаюздрук» дастаўляе нашыя тыражы ў свае гандлёвыя кропкі звычайна толькі на наступны дзень», - адзначае Аляксандраў.

У гэтым жа выпадку, лічыць рэдактар «Брэсцкага кур'ера», атрымалася, што Марэйка выступіў свайго роду «цэнзарам», абмежаваўшы доступ да інфармацыі для немалой часткі чытачоў. Спробы вырашыць гэтае пытанне шляхам перамоваў не ўвянчаліся поспехам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?