Былы дыктатар і перавозчык какаіну Дэзі Баўтэрсэ заняў пост прэзідэнта Сурынаму.

У мінулым месяцы парламент Сурынаму абраў Баўтэрсэ, які двойчы захопліваў уладу ў краіне ў выніку ваенных пераваротаў, кіраўніком дзяржавы. Гэта адбылося пасля таго як партыйная кааліцыя

Баўтэрсэ перамагла на парламенцкіх выбарах у маі гэтага году.

Раней Нідэрланды запатрабавалі выдаць Баўтэрсэ, які ў гэтай краіне асуджаны на доўгі турэмны тэрмін за распаўсюд наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0