З прыходам у Маскву дыму ад пажараў на станцыі «хуткай дапамогі» прыйшоў негалосны ўказ — не ставіць на выкліках дыягназ «цеплавы ўдар». Пра гэта паведамляе Life News, публікуючы фота загаду старэйшага доктара адной з падстанцый неадкладнай дапамогі.

У загадзе на сцяне ўстановы напісана: «Увага! Дыягназ: „цеплавы ўдар“ не ставіць!!!».

Такое распараджэнне зыходзіць ад кіраўніка дэпартамента аховы здароўя Масквы Андрэя Сяльцоўскага, расказвае супрацоўніца падстанцыі хуткай дапамогі. Па яе словах, гэта зроблена, каб статыстыка, у тым ліку смяротных зыходаў, звязаных са спёкай, не зашкальвала.

Тое самае пацвердзілі ў іншых бальніцах.

Як вядома, летась у Беларусі абмежавалі распаўсюд інфармацыю пра грып і хавалі статыстыку смерцяў ад алергіі.

У Маскве, як можна меркаваць, сотні людзей памерлі ад спёкі і смогу. Смог утварыўся ў выніку лясных пажараў, якія выйшлі з-пад кантролю. Гэта стала вынікам бездапаможнасці дзяржаўнага апарату, а таксама рэзкага скарачэння плошчы ворных земляў, якія ўяўляюць сабой натуральны бар’ер для пажараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?