Каментуючы выданню «Neatkarigas Rita Avize» намер увесці ў Латвіі аплачваную дзяржавай адукацыю толькі на дзяржаўнай мове, сакратар Сейма Дзінтарс Расначс раскрытыкаваў нацыянальную палітыку Беларусі.

— Мы не хочам апынуцца ў сітуацыі, у якой цяпер знаходзіцца Беларусь: гэта дзяржава, якая першай знікне з еўрапейскай мапы нацыянальных дзяржаваў. Там беларускую мову ведае 80% насельніцтва, а выкарыстоўвае толькі 20%.

Беларуская мова знікае, саступаючы месца расійскай.

Для нас гэты шлях не хуткі, але, на жаль, мы таксама па ім ідзем
 — дзякуючы розным інвестыцыйным праектам, плюс чаканы бязвізавы рэжым паміж Расіяй і ЕС. У сувязі з гэтым нам трэба стварыць ахоўны механізм, каб магчы абараняць латышскую мову, перш за ўсё — ад ўплыву расійскай. Пакуль будзе жывая латышская мова — будзе жывая і латвійская дзяржава.

Калі мы нічога не будзем рабіць, нас чакае шлях Беларусі, латышская мова будзе ўжывацца толькі ў глыбокай вёсцы, для нас відавочна, што будуць адкрытыя новыя расійскія школы ў Відземе, Земгале і Курземе, будзе вялікі наплыў гастарбайтараў у выпадку неспрыяльнай палітычнай улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?